25_03_2016_soyuz_01 (1)У канцы лютага клірыкі Гарадзенскай епархіі
прынялі удзел у конкурсе партала tut.by, каб атрымаць 30 кніг беларусскіх аўтараў, якія яны паабяцалі перадаць парафіяльнай бібліятэцы. Пабачыўшы конкурснае відэа, Саюз беларусскіх пісьменнікаў вырашыў падарыць літаратуру на беларусскай мове для бібліятэкі Пакроўскага сабора па-за межамі конкурса.

25 сакавіка у актавай зале Пакроўскага кафедральнага сабора адбылася літаратурная вечарына  прысвечаная 70-годзю Саюза ў Гародні. Падчас імпрэзы памочнік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака перадаў для бібліятэкі Пакроўскага сабора кнігі на беларусскай мове.

[youtube height=»1200″ width=»1024″]Магутны Божа[/youtube][accordion]

«Нядаўна ў сеціве з’явілася відэа, на якім гарадзенскія святары чытаюць верш «Магутны Божа». У кароткі час яно разышлося па прасторы інтэрнэта. Канечне, мы таксама яго бачылі і вельмі яно нам спадабалася. Мы нават вырашылі перадаць ад Саюза беларусскіх пісьменнікаў шэраг кніг, негледзячы на тое пераможа гэты ролік у конкурсе ці не. Перадаю кнігі дзеля парафіяльнай  бібліятэкі, а святарам жадаю далейшых творчых поспехаў»- сказаў Усевалад.

Дзякуючы ініцыятыве СБП фонды парафіяльнай бібліятэкі папоўніліся творамі Васіля Быкава, Ніла Гілевіча, Юрася Залоскі, Алеся Пашкевіча, Дар’і Вашкевіч, часопісамі “Дзеяслоў” і дзіцячага часопіса “Гарбузік”.

“Калі казаць шчыра, мы не надта разлічвалі нават на перамогу ў конкурсе, а тым больш на ўвагу да нашага відэа  па-за яго межамі. Таму удвая прыемна, што так атрымалася. Спадзяюся атрыманыя кнігі будуць карыстацца попытам у нашых парафіян.” – адказаў адзін з аўтараў роліка дыякан Дзмітры Паўлюкевіч.

Гродненская епархия