Падчас святкавання тыдня роднай мовы, 24 лютага, у саборным доме Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска адбылася інтэрактыўная гульня “Мова і рэлігія” паміж вучнямі сярэдняй школы № 115 г. Мінска.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Брацтва ў гонар Святога апостала Іаана Багаслова Мінскай eпapxii Беларускай Праваслаўнай Царквы і Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Інтэрактыўная гульня прайшла ў форме брэй-рынгу, які складаўся з 4-х блокаў заданняў. Асноўная мэта гульні — пашырыць слоўнікавы запас вучняў рэлігійнай лексікай, узнавіць некаторыя факты з гісторыі і культуры Беларусі. Трэба адзначыць, што вучні былі кемлівымі і актыўнымі. З ахвотай прайшлі ўсе этапы брэй-рынгу і забралі з сабой не толькі новыя словы, але і фразеалагізмы. У канцы мерапрыемства гульцы атрымалі падарункі ад арганізатараў.
Удзельнікам сустрэчы таксама была прапанавана выстава беларускамоўнай літаратуры, якая знаходзіцца ў фондзе царкоўнай бібліятэкі сабора.
“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову”, — пісаў Якуб Колас. Спадзяёмся, што мерапрыемства стане добрай асновай да далейшага супрацоўніцтва паміж Брацтвам і Інстутутам мовазнаўства.